Выстава «Сучасны беларускі пейзаж»


21 студзеня 2021 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы «Сучасны беларускі пейзаж».

З ўсіх відаў мастацтва пейзажны жывапіс аднолькава далёкі як ад абстракцыянізма, гэтак і дызайна. Прыкладна з 17 стагоддзя мы маем шэраг рэальных выяў прыроды, ідэальны свет якіх быў прызваны ўпрыгожыць вольны час схільнага да роздуму чалавека. Што зараз прымушае мастакоў займацца гэтым, здаецца, гістарычным жывапісам?

Можна казаць, што ў наш час гэтыя цудоўныя дапрацоўкі «багацця шэрага» беларускага ландшафту для вялікай колькасці людзей з`яўляюцца «абразам», які і сёння дапамагае прыхарашыць звыклы рытм жыцця. Дарагія, танныя, высокапрафесійныя і не вельмі, краявіды ўпрыгожваюць кватэры, загарадныя дамы і офісы, бадай, усяго свету.

Мастакі, якія нарадзіліся і пачыналі сваю мастацкую адукацыю ў сярэдніх навучальных установах Мінска, Магілёва і Гомеля, працягвая традыцыі, у асноўным, рускага акадэмізму, стварылі свой стыль, які дапамагае беларускаму лірычнаму краявіду заставацца візітнай карткай айчыннага мастацтва.

Васілій Пяшкун і Антон Вырва, Віталій Гуназа і Уладзіслаў Пятручык, Міхаіл Крот і Раман Коршунаў, Васілій Чатнецаў працуюць у наш час і таксама сучасныя, як і беларускія экспрэсіяністы, абстракцыяністы і сімвалісты. Гэта класіка ў жывапісе працягвае існаванне таго феномена, які завем «беларускай школай».

Куратар выстаўкі, Міхаіл Мірошнікаў

Прадстаўнікоў прэсы запрашаем у 16:00.

Выставачны праект можна ўбачыць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на вул. Някрасава, 3 да 28 лютага.

265