Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь»

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь - буйнейшая дзяржаўная ўстанова Беларусі, дзейнасць якой сканцэнтравана выключна на мастацтве ХХ-ХХІ стагоддзяў. Гэта месца, дзе ідзе актыўная работа па вывучэнні, экспанаванні і папулярызацыі айчыннага сучаснага мастацтва.

Пастаянная калекцыя Нацыянальнага цэнтра налічвае амаль 5000 мастацкіх твораў і адлюстроўвае асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускага сучаснага мастацтва другой паловы ХХ стагоддзя. У гэтым зборы прадстаўлены работы вядомых беларускіх жывапісцаў, графікаў і скульптараў. Выставачныя пляцоўкі арыентаваны на прэзентацыю эксперыментальных напрамкаў у розных відах мастацтва (выяўленчым, тэатральным, музычным, дызайне, камп'ютэрнай графіцы і іншых) і творчасці мастакоў, з якімі беларускі глядач яшчэ не дастаткова знаёмы.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў - гэта выдатнае месца для адкрыццяў! Новыя экспазіцыі, новыя эксперыменты і новыя здабыткі чакаюць Вас за дзвярыма Цэнтра.