Выстаўка «Край ты мой любімы»


«КРАЙ ТЫ МОЙ ЛЮБІМЫ»
Выстаўка з музейнай калекцыі НЦСМ да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

«Малюся я небу, зямлі і прастору.
Магутнаму Богу ўсясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі».
«Малітва» (Я. Купала).

На выстаўцы з фондавага збору Нацыянальнага цэнтра экспануюцца творы, якія, на маю думку, адпавядаюць тэматыцы песен легендарнай беларускай групы «Песняры» і яе вакаліста і духоўнага лідэра Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна (1941-2003).

«Песняры», прызнаны лідэр фолк-року як на тэрыторыі нашай краіны, гэтак і на абшары былога СССР, з'яўляюцца сёння любімай групай знаўцаў музыкі і значнай колькасці людзей, дзяцінства і юнацтва якіх прыпала на 1980-1990 гг. ХХ стагоддзя.

Экспазіцыя распавядае аб ідэальных ўзаемаадносінах паміж асобай і светам, неперадавальным харастве беларускай прыроды. Гэта настальгія па мінуламу - даніна памяці Беларускаму песняру.

М. Мірошнікаў, куратар выстаўкі.

Уладзімір Мулявін
Нарадзіўся 12 студзеня 1941 года ў Свярдлоўску. У дзіцячым узросце пачаў захапляцца музыкай і 12-гадовым пачаў граць на гітары.
1956 год - пасля школы паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча, на аддзяленне струнных народных інструментаў. Быў выключаны з вучылішча, але хутка прыняты назад.
У 1957-1963 гадах працаваў музыкантам у розных абласных філармоніях Урала і Сібіры.
1963 - пачатак работы ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Пасля сканчэння службы ў войску вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную філармонію, пры якой у 1968 годзе стварыў вакальна-інструментальны ансамбль «Лявоны». У 1970 годзе ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна змяніў назву на «Песняры» і пад ёю перамог на IV Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады ў Маскве.
1976 - ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам У. Мулявіна гастраляваў у ЗША разам з амерыканскай кантры-групай «Нью Крысці Мінстрэлс».
За значны ўнёсак у развіццё беларускага эстраднага мастацтва ў 2001 годзе ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
14 мая 2002 - трапіў у аўтакатастрофу, памёр ў шпіталі ў Маскве.

Выставачны праект «Край ты мой любімы» адкрываецца 13 студзеня і працягнецца па 24 студзеня 2021 года.

42