Дзень музеяў у Музеi сучаснага мастацтва. Мiнск


Музей сучаснага мастацтва адзначыць Міжнародны дзень музеяў 18 траўня вернісажам польскай графікі і паказам стужак відэамастацтва.

У 17.00 святочную праграму распачне адкрыццё выставы катавіцкай графікі, арганізаванай Польскім Інстытутам ў Мінску.

А ў 19.00 музей запрашае да прагляду відэа-ролікаў.
У першым франка-беларускім блоку ўвазе гледачоў будзе прапанаваны дакументальны фільм, які распавядзе пра дзейнасць знакамітай французскай Нацыянальнай студыі сучасных мастацтваў Ле Фрэнуа Алена Флешэра. На сённяшні дзень студыя з’яўляецца найбольш прагрэсіўнай навучальнай пляцоўкай, якая дапамагае студэнтам з усяго свету рэалізоўваць без абмежаванняў свае задумы з дапамогай самых сучасных тэхналогій і пад апякунствам знакамітых артыстаў. Наступныя стужкі прадставяць ўжо непасрэдна ўзоры кароткаметражнага відэа, выкананыя беларускімі студэнтамі гэтай выбітнай ўстановы. Матэрыял быў пазычаны ў Франка-беларускай зале пра Сучасную Францыю.

Наступны блок, які стаўся магчымым пры супрацоўніцтве з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, уяўляе сабой прыклады нямецкага эксперыментальнага музычнага відэа-арта пад агульнай назваю “Выратуем Поп-культуру”.

Прыемных візуальна-слыхавых уражанняў.

267