Выстава «Доўгая дарога дамоў»


Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Някрасава, 3) запрашае з 27 чэрвеня на выставачны праект «Доўгая дарога дамоў» аўтаркі Машы Мароз. 

«Энергію нельга стварыць або знішчыць, яе можна толькі трансфармаваць або накіраваць у іншае русла». 

Праект з’яўляецца даследваннем уплыву сацыяльных і ідэалагічных нормаў сучаснай Беларусі на традыцыйную этнічную культуру і калектыўную памяць. 

У праекце, які ўяўляе сабой інсталяцыю з аб’ектаў, лічбавую графікі і відэа, спалучаюцца культурныя коды розных эпох. Штучна створаная прастора пераносіць гледача ў бясчассе, прыватнае і публічнае губляе яскравыя межы, асабістае перажыванне заключанасці між двух «вымярэнняў», якія існуюць паралельна, робіцца часткай сацыяльнай трансфармацыі. 

Адмысловая форма эстэтызацыі прасторы з захаваннем агульнай арнаментальнай ідэнтычнасці ўбранства інтэр’ера палескай хаты прызваная ўздзейнічаць на таго, хто «ўваходзіць» унутр. «Паверхні» прадметаў, за якімі самі рэчы робяцца не проста незаўважнымі, але, магчыма, знікаюць назаўжды, адасабляюць не толькі межы аб’ектаў ад паветру, але і будучыню ад сучаснага. 

Якое месца займае матэрыяльны і духоўны досвед мінулых пакаленняў на мапе грамадскай супольнасці? Ці магчыма існаванне традыцыйнай культуры сёння ў нязменнай форме? Ці ёсць канал трансляцыі інфармацыі, які здольны гучаць ў рэзанансе з калектыўнай свядомасцю? 

Выстава праводзіцца ў рамках праграмы НЦСМ па падтрымцы маладых мастакоў і куратараў 

Адкрыццё выставы адбудзецца 26 чэрвеня ў 19.00. 

НЦСМ вул. Някрасава, 3 
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3) 
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00 
Выхадныя: панядзелак, аўторак 
80 (17) 235 03 32

891