Выстава Вячаслава Бахметава «Сярэбраны альбом»


7 мая а 18:30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) адкрываецца выстава Вячаслава Бахметава «Сярэбраны альбом». Глядач убачыць больш за два дзясяткі работ аўтара. «Сярэбраны альбом» - альбом маіх амбратыпаў за два гады. Гэта блізкія мне людзі, рэчы, думкі і адчуванні - мая сям’я, сябры і дом».

Па словах фатографа, прадстаўленыя творы - своеасаблівая рэфлексія да сямейных аматарскіх альбомаў фатаграфій, якія захоўваюцца ў многіх дамах і якія людзі пераглядаюць, калі збіраюцца разам падчас святаў. «Цяпер усе глядзяць у камп’ютар і тэлефоны. Хочацца, каб традыцыя рабіць сямейныя партрэты родных і проста друкаваць фотаздымкі захавалася. Такая тэхніка атрымання выяў, як амбратыпія, адсылае нас да вытокаў з’яўлення фатаграфіі і дазваляе атрымліваць унікальныя дамашнія рэліквіі».

Амбратыпія (ад старажытнагрэч. Ἀνβροτός - «бессмяротны» і τύπος - «адбітак») - варыянт мокракаладыённага працэсу, які быў вынайдзены ў сярэдзіне 1850-х гг. У выніку гэтага працэсу атрымліваецца пазітыўная выява на шкляной пласціне, зафарбаванай з аднаго боку чорнай фарбай. Працэс гэты дарагі і працяглы па часе. З прылад, акрамя фотаапарата, патрэбныя шкло, лак, посуд і рэактывы. Усе дзеянні выконваюцца за 10-15 хвілін да высыхання калодыю.

Вячаслаў Бахметаў - фатограф з Гомеля, сябра Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, уваходзіць у секцыю аналагавай фатаграфіі, секцыю трэвэл-фатографаў. Займаецца альтэрнатыўнымі фатаграфічнымі працэсамі: цыянатыпіяй, гуміалейным і гумбіхраматным друкам, алейным друкам.

Куратарка праекта - Алена Данброва.

Выстава Вячаслава Бахметава «Сярэбраны альбом» працуе да 4 ліпеня 2021 года.

Кошт квітка: 6 р. / 3 р. (поўны / ільготны - агульны квіток на ўсе выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Каса: +375 (17) 281-74-79
Інфармацыя: +375 (17) 399-09-78, +375 (17) 235-03-32

611